У бліжэйшыя суткі, 28 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначацца уплывам актыўнага халоднага атмасфернага фронту, паведамляе сайт Белгідрамета.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень па паўднёвай палове — град, моцныя залевы. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём па паўднёвай палове месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе +11.. +17°C, па паўночным захадзе паветра — да +7.. +10°C;

у дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +15.. +17°C па паўночным захадзе да +28.. +30°C па паўднёвым усходзе краіны.

29 мая надвор'е ў краіне будзе вызначаць хвалевы цыклон, які змяшчаецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Беларусі.

Тэмпература паветра ўначы ад +7°C па паўночным захадзе да +18°C па паўднёвым усходзе, днём +12.. +19°C, у паўднёва-ўсходніх раёнах +20.. +25°C.

У пятніцу, 30 мая, ноччу пераважна па ўсходняй палове, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +6.. +13°C, днём +16.. +23°C; па паўднёвым усходзе краіны ноччу +14.. +16°C, днём да +25°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0