У Мінску 31 мая і 12 чэрвеня з 0.00 па 24.00 будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%, паведамілі у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Выключэннем будзе рознічны гандаль у аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Такое рашэнне прынята «ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, стварэння бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў у месцах правядзення апошніх званкоў і выпускных вечароў ва ўстановах адукацыі Мінска, а таксама каб выключыць ўжыванне алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў падчас правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?