Расія пачала павольна адводзіць войскі ад мяжы з Украінай. Але ў рэгіёне ўсё яшчэ застаецца дастатковая колькасць вайсковых частак для нанясення магутнага ўдару. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні штаб-кватэры НАТА ў Бруселі.
Інфармацыя Альянсу грунтуецца на спадарожнікавых фатаграфіях і выведвальных звестках з спецыяльных самалётаў. Прадстаўнікі НАТА, у прыватнасці, заўважаюць: расійскія вайскоўцы пачалі рыхтаваць частку тэхнікі і абсталявання для перавозкі па чыгунцы.
Аднак у Альянсе адзначаюць: нягледзячы на гэта, сітуацыя ў рэгіёне застаецца вельмі напружанай.