28 траўня, а 19:00, серада.
Тэма: «Музыка»
Струны лютні, футра дуды, гукі жалейкі, грукі дарбуки, усё гэта змяшаюць для вас у сярэднявечны музычны кактэйль — гурт Cad Goddeu (пер. «Бітва Дрэў», па Валійскай легендзе сярэднявечча).
Атрымаць асалоду ад гучання музыкі нашых продкаў, даведацца аб музычных інструментах тых часоў і проста пагаварыць па-беларуску пра сучасную музыку можна будзе вось тут:
Запрашаем з сабою бацькоў, сяброў, знаёмых, незнаёмых!