Аляксандр Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час падпісаць дэкрэт, які ўзмоцніць паўнамоцтвы губернатараў.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 27 мая на нарадзе па праблемах кормавытворчасці і павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі.

«Я стаўлю жорстка пытанне таму, што на стале дэкрэт, аб якім я казаў раней. Учора мне яго паклалі на стол з нагоды, скажам прама, «прыгоннага права». Мы закрываем на губернатараў усё.

Ты не звольнішся і не пяройдзеш (памятаеце, я казаў у Пасланні), — заявіў Лукашэнка. — Так пачынайце ж вы варушыцца, каб народ не сказаў: што вы нас заціскаюце, а самі незразумела як працуеце.

Таму ўсе паўнамоцтвы ў бліжэйшы тыдзень пяройдуць у рукі органаў улады і «несур'ёзна» ўжо не будзе».

Аб надзяленні губернатараў дадатковымі паўнамоцтвамі Лукашэнка гаварыў і ў пачатку нарады:

«Я вас сюды сабраў не для таго, каб ўгаворваць. Усе — ніякіх дамаўленняў быць не можа! Я папярэдзіў кіраўніка ўрада, кіраўнікоў сельскагаспадарчай галіны, ведаюць пра гэта губернатары. Мабілізоўваць людзей, усё сілавыя структуры ў гэтым плане пераходзяць губернатарам у непасрэднае падпарадкаванне. Хопіць ужо балбатнёй займацца!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?