Раніцай 26 мая ў Варшаве была заблакаваная Вісластрада ў раёне Шлёнска-Дамброўскага моста. Паліцыя і гарадскія службы лавілі маладога самца лася, які хаваўся ў дрэвах паміж вуліцай Гродзкай і Вісластрадай.

На працягу некалькіх гадзін паліцыянты пільнавалі лася, каб той не выйшаў на трасу. Пасля прыбыў лоўчы і стрэліў, каб часова ўсыпіць жывёлу і перавезці яе ў лес. Лось пачаў уцякаць у бок Падзамча, дзе параніўся аб агароджу і ўрэшце заснуў.

Гэтым разам лася вывезлі як мага далей ад Варшавы, бо ён — сапраўдны рэцыдывіст і ў горадзе з'яўляўся ўжо неаднойчы. Апошнім разам яго бачылі на вуліцах польскай сталіцы ў мінулую пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?