28.05.2014 / 13:17

Сям'я новага прэзідэнта Украіны 27

Некалькі цікавых фактаў пра жонку і чатырох дзяцей Пятра Парашэнкі.

Апошнія чатыры гады ва Украіны не было першай лэдзі. Папярэдні прэзідэнт Віктар Януковіч не з'яўляўся са сваёй афіцыйнае жонкай Людмілай на публічных мерапрыемствах, не бралі яе ў афіцыйныя замежныя паездкі. Жонка прэзідэнта жыла ў Данецку, сама купляла прадукты ў супермаркеце, дзе яе не раз сустракалі мясцовыя журналісты. Інтрыга раскрылася пасля ўцёкаў Януковіча з Межыгор'я — дамай сэрца экс-прэзідэнта была дырэктар дабрачыннага фонду «Дарога майбутнього» Любоў Паляжай.

Жонка без пяці хвілін прэзідэнта Пятра Парашэнкі Марына практычна на ўсіх мерапрыемствах суправаджае свайго мужа.

«Я вельмі, проста па-вар'яцку кахаю сваю жонку Марыну. Мы ажаніліся, калі мне было 18 гадоў. Я тады прыйшоў да мамы і паведаміў, што ажанюся. Яна сказала: «Божа мой, што ж ты робіш», — гэтую сямейную гісторыю Парашэнкі чулі практычна ўсе патэнцыйныя выбаршчыкі падчас яго перадвыбарчага тура.

Жонка Марына Парашэнка, 52 гады

Парашэнка пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай на студэнцкай дыскатэцы. Ён — кандыдат у майстры спорту па дзюдо, студэнт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яна — на тры гады старэйшая за яго, студэнтка медыцынскага інстытута, урач-кардыёлаг, дачка намесніка міністра аховы здароўя УССР. Сустракаліся год, пасля чаго ажаніліся. Марына нарадзіла сына Аляксея, абараніла кандыдацкую дысертацыю і вырашыла прысвяціць жыццё не медыцыне, а сям'і.

Сябры сям'і кажуць, што Марына вельмі хатняя, умее шыць, вышываць, вязаць і выдатна гатуе.

Жонка Парашэнкі займаецца выхаваннем дзяцей, ніколі не крытыкуе мужа. Яна часта суправаджае яго на розных мерапрыемствах, аддае перавагу стаяць крыху за спінай мужа, з прэсай мае зносіны рэдка.

Улетку сям'я Парашэнкі ездзіць адпачываць на мора, калядны адпачынак праводзяць у гарах на лыжах.

У сям'і існуе правіла: дома — ні слова пра палітыку.

Дзеці: Аляксей Парашэнка, 29 гадоў

Дэпутат Вінніцкага абласнога савета ад фракцыі «Радзіма». Працуе намеснікам генеральнага дырэктара па знешнеэканамічнай дзейнасці харчовай кампаніі «Падолле», якая ўваходзіць у склад канцэрна «Укрпромінвест». Гэты канцэрн узначальвае яго дзядуля — Аляксей Парашэнка, таксама дэпутат Вінніцкага абласнога савета.

Захапляецца тэнісам, музыкай, філасофіяй.

У верасні мінулага года Аляксей ажаніўся са сваёй аднагодкай Юліяй Аліханавай. Нявестка Парашэнкі вучылася ў міжнароднай бізнэс-школе ў Францыі, працавала ў Gеneral Electric, PricewaterhouseCoopers і кансалтынгавай фірме McKinsey & Company. Аляксей і Юлія рыхтуюцца стаць бацькамі.

Яўгенія і Аляксандра — 14 гадоў, Міхаіл — 13 гадоў

Дочкі займаюцца ў балетнай школе і ў музычнай па класе «фартэпіяна». Міхаіл таксама грае на фартэпіяна, захапляецца плаваннем і гімнастыкай.

У 2012 годзе дочкі Парашэнкі і яго малодшы сын Міхаіл арганізавалі дабрачынны канцэрт па зборы сродкаў для выратавання лебедзяў, якія гінулі ад маразоў на Днястры. Музыка дзяцей будучага прэзідэнта сабрала 6070 грыўняў.

Хросныя бацькі Яўгеніі і Аляксандры — Віктар Юшчанка і Аксана Білазір.

0
бубама / Адказаць
28.05.2014 / 13:33
А вот про отца нового президента по-подробнее.
0
смех / Адказаць
28.05.2014 / 13:42
бубама А ты пра атца свайго правадыра па-падробней, добра?
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
28.05.2014 / 14:19
Сын за отца не отвечает (Сталін).
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру