Вечарам 27 мая ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне, што ў доме, размешчаным у прыватным сектары Віцебска, знойдзены труп пенсіянеркі. 

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Было ўстаноўлена, што паміж мужчынам 1964 года нараджэння і жанчынай 1958 года нараджэння, якія жывуць разам, пасля распіцця спіртных напояў узнікла сварка. Мужчына нанёс жанчыне некалькі нажавых раненняў, ад якіх тая памерла. Затым ён паведаміў аб гэтым знаёмаму, які неадкладна перадаў інфармацыю ў праваахоўныя органы. 

Падазроны затрыманы.

Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?