28.05.2014 / 17:03

Ні Абама, ні каралева Лізавета II не хочуць стаяць побач з Пуціным 11

6 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыедзе на 70-ю гадавіну высадкі саюзнікаў у Нармандыі. Аднак за кулісамі, як паведамляе нямецкае выданьне Bild, вядуцца інтэнсіўныя перамовы пра тое, якім чынам Захад можа максімальна ясна выказаць пратэст з нагоды дзеянняў Расіі ва Украіне і анексіі Крыму.

Некаторыя кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку прэзідэнт ЗША Барак Абама і каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, загадзя далі зразумець, што не жадаюць сядзець на трыбуне побач з расійскім лідэрам і фатаграфавацца з ім. Ведамства федэральнага канцлера ФРГ таксама пераканана ў неабходнасці прадэманстраваць відавочную дыстанцыю ў адносінах да Пуціна, адзначае выданне.

«Паколькі адмена запрашэння або дэманстратыўнае выключэнне Пуціна, які з’яўляецца прадстаўніком краіны-пераможцы, будзе расцэненае як абраза, разглядаецца, у прыватнасьці, магчымасьць адмовы ад двухбаковых перамоваў з Пуціным падчас мерапрыемства», — гаворыцца ў артыкуле, які цытуе партал InoPressa.

Урэшце, заключае Bild, усе арганізацыйныя пытанні — хто з кім будзе стаяць і сядзець — трэба будзе вырашыць гаспадыні мерапрыемства, Францыі.

0
Андрэй / Адказаць
28.05.2014 / 17:23
Дык а наш паедзе?
0
Андрэй / Адказаць
28.05.2014 / 17:23
Дык а наш паедзе?
0
заходні беларус / Адказаць
28.05.2014 / 18:22
ТАК ЯГО ПАСКУДУ, ПАСАДЗІЦЬ НА АСОБНАЕ МЕСЦА АДНАГО, А КАЛІ ХТО ХОЧА ЗЬ ІМ СЯДЗЕЦЬ, ХАЙ СЯДЗЕ, А МЫ ПАГЛЯДЗІМ НА ТУЮ ХЕЎРУ.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру