Судом Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Як паведаміла кіраўнік прэс-службы Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскова, на лаве падсудных знаходзіліся сем чалавек. Трое з іх прызнаныя судом вінаватымі ў злачынстве, прадугледжаным ч. 3 арт. 328 КК, і ім прызначана пакаранне ў выглядзе працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі.
Яны абвінавачаны ў набыцці, захоўванні, перавозцы і збыце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і іх аналагу, учыненым групай асоб, а таксама асобамі, якія раней учынялі злачынства, прадугледжанае арт. 328 КК. Адзін з фігурантаў справы прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму; двое іншых — да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму кожнаму.
Астатнія чацвёра абвінавачваных прызнаныя судом вінаватымі ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК, і ім прызначана мякчэйшае пакаранне.
Прыгавор можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.