28.05.2014 / 18:54

У Мінску не дазволілі мітынг у падтрымку Украіны 8

Партыя БНФ падала ў Мінгарвыканкам заяўку аб правядзенні мітынгу ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў прасіў мінскія ўлады дазволіць правядзенне мітынгу 28 мая ад 18 да 19.30 ля помніка Тарасу Шаўчэнку.

У лісце за подпісам першага намесніка старшыні Мінскага выканаўчага камітэту Ігара Карпенкі паведамляецца, што правядзенне мітынгу не дазволенае ў сувязі з тым што «на месцы перасячэння вуліц Кісялёва і Старавіленскай, у Сцяпанаўскім садзе каля помніка Тарасу Шаўчэнку, запланаванае іншае мерапрыемства». Што гэта за «іншае мерапрыемства» — не ўдакладняецца.

0
1A / Адказаць
28.05.2014 / 21:36
Паперад бацькi ня лезце у пекла. Добра зрабiлi, што не дазволiлi. Гэта справа улады каго, калi i чым падтрымаць. А калi некаму вельмi карцiць. дык у цягнiк ды на Кiеу......
0
парада за параду / Адказаць
28.05.2014 / 22:15
1Aу І сына халопам гадуеш? ...
0
1А 2 / Адказаць
29.05.2014 / 07:56
парада за параду, ты дзе жывеш?! У замежжы. А я - дома. Ды вось мне тут не патрэбны "зялёныя чалавечки" ды маскальския танки. А ты ды такия як ты, накличыце на Беларусь маскалёу, "змагары" хр.навы. Няужо не хапае розуму- памаучаць ?!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру