Парлямэнт Грузіі на надзвычайным пасяджэньні ўвечары 9 лістапада зацьвердзіў указ аб увядзеньні ў краіне надзвычайнага становішча тэрмінам на 15 дзён, які прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі падпісаў 7 лістапада.

Парлямэнт таксама зацьвердзіў дэкрэт прэзыдэнта Грузіі аб мерапрыемствах падчас дзеяньня НС. Дэкрэтам ўводзяцца часовыя абмежаваньні згодна з трыма пунктамі Канстытуцыі: атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, права на правядзеньне маніфэстацый і сходаў, права на забастоўкі.

За прыняцьце двух дакумэнтаў прагаласавалі 149 дэпутатаў. Рашэньне было прынята адзінагалосна.

Выступаючы перад дэпутатамі пасьля прыняцьця дакумэнту, старшыня парлямэнту Ніно Бурджанадзэ заявіла, што яно скіравана на захаваньне стабільнасьці і правапарадку ў краіне, і будзе адменена як толькі сытуацыя цалкам нармалізуецца.

Нагадаем, што ўчора Міхаіл Саакашвілі падпісаў указ аб прызначэньні датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў - на 5 студзеня 2008 г.

Новая Грузія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0