28.05.2014 / 19:18

Парашэнку запрасілі на святкаванне высадкі ў Нармандыі 5

Франсуа Аланд запрасіў абранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку на святкаванне 70-годдзя высадкі саюзных войскаў у Нармандыі, паведамілі ў адміністрацыі французскага прэзідэнта.

На мерапрыемстве будуць прысутнічаць некалькі сусветных лідараў, у тым ліку Уладзімір Пуцін. Гэта будзе яго першая паездка ў Заходнюю Еўропу з пачатку ўкраінскага крызісу.

Пятро Парашэнка ўжо заяўляў пра гатоўнасць да сустрэчы з расійскім кіраўніцтвам.

Раней Пуцін казаў, што з павагай ставіцца да выбару ўкраінскага народа, аднак афіцыйнага прызнання вынікаў галасавання ад Масквы пакуль не прагучала.

0
кот / Адказаць
28.05.2014 / 20:12
а беларусь запрасіць?
0
Юрыст-дурыст / Адказаць
28.05.2014 / 23:00
Ганьба, калі Лукашэнку не запросяць - беларусы ўсё ж і на заходнім фронце ваявалі!
0
а як жа астатнія / Адказаць
28.05.2014 / 23:30
Тады трэба будзе запрашаць прэзідэнтаў усіх былых рэспублік былога СССР.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру