Міністр абароны Украіны Міхаіл Коваль заяўляе, што ўзброеныя сілы максімальна спрабуюць зменшыць колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў час правядзення Антытэрарыстынай аперацыі.

Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне дэпутата ад КПУ, які пытаўся аб мерах бяспекі мірных грамадзян і колькі будуць лётаць ваенныя самалёты.

«Баявыя верталёты і самалёты будуць лётаць да канца АТА», — адзначыў Коваль. Яго словы ў Вярхоўнай Радзе ўспрынялі з апладысментамі

«Узброеныя сілы робяць усё, каб ніводны мірны грамадзянін, ніводны чалавек, які не носіць зброю, не пацярпеў. Калі б было наадварот, Славянск быў бы даўно наш», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?