Мы пісалі пра трагедыю ў Наваполацку летась. 27-гадовы Алег Цімафееў у снежні 2011 трапіў у бальніцу пасля медвыцвярэзніка — з разрывам кішак. Там праз два тыдні і памёр ад перытаніту. Бацькам паспеў сказаць, што збілі ў міліцыі. Дапытаць следчыя яго ўжо не змаглі — не выйшаў з комы. У выніку праверкі вінаватых не знайшлі.

Віктар Цімафееў, бацька Алега, увесь гэты час дамагаецца, каб справай заняліся следчыя з Мінска. Але пакуль за межы Наваполацка праверкі не выходзяць. Віктар піша заявы, просіць распачаць расследаванне. Толькі пасля кожнага ліста прыходзяць аднатыпныя адказы — складу злачынства не выявілі.

18 (!) разоў Цімафееву адмаўлялі ў завядзенні крымінальнай справы, а затым накіроўвалі на дадатковыя прыверкі.

Вось і ў красавіку ён атрымаў з упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці ліст: «устаноўлена, што пастанова аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы па матэрыялах праверкі неабгрунтавана, у сувязі з чым яна была адменена пракуратурай з дачай указання аб правядзенні новай праверкі».

А пакуль Віктар не пройдзе ўсе інстанцыі з самага нізу, не можа звярнуцца ў цэнтральны апарат Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?