Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя суткі актыўныя атмасферныя франты пакінуць тэрыторыю Беларусі. У сувязі з гэтым кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Уначы і раніцай дзе-нідзе слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 5-11 градусаў, днём - ад 16 да 22 градусаў цяпла. Па паўднёвым усходзе ўначы прагназуецца 12-15, удзень будзе 23-25 вышэй за нуль.

На выхадных надвор'е будуць фарміраваць атмасферныя франты ад паўднёвага цыклону, які перамяшчаецца з тэрыторыі Балканскага паўвострава на Заходнія Карпаты.

Пад уплывам франтоў у суботу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах днём магчымы град.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 градусаў па паўночным захадзе да 15 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Удзень будзе плюс 18-25, у заходніх раёнах - ад 13 да 17 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю ў многіх рэгіёнах будзе воблачна з праясненнямі. Чакаюцца дажджы, месцамі моцныя.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, днём магчымы град, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 9-16 градусаў, удзень будзе ад 18 да 25, у заходніх раёнах - 13-17 градусаў цяпла.

У панядзелак уплыў цыклону яшчэ захаваецца, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Месцамі чакаюцца ліўні, прагрымяць навальніцы, днём магчымы град. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-17 градусаў, удзень будзе ад 18 да 25 градусаў, па паўднёвым захадзе - плюс 13-17.

Паводле слоў Людмілы Парашчук, з аўторка надвор'е пачне паляпшацца.

«Воблакаў і дажджоў стане менш. У далейшым з кожным днём тэмпература паветра будзе павышацца. Так, у сераду ў разгар дня ўжо чакаецца 20-25 градусаў, па ўсходзе паветра прагрэецца да 27 градусаў. Ноччу будзе ад 10 да 16 градусаў цяпла», - сказала галоўны сіноптык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?