Вывучэнне расейскай мовы стала абавязковым для ўсіх сірыйскіх школьнікаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Расійскай асацыяцыі міжнароднага супрацоўніцтва Сяргей Сцяпашын.

«Пасля нядаўняга візіту ў Сірыю віцэ-прэм'ера ўрада РФ Дзмітрыя Рагозіна кіраўніцтвам краіны прынята рашэнне аб увядзенні абавязковага навучання расейскай мове ва ўсіх школах. Нас на Украіне прыціскаюць, а вось вам прыклад Сірыі», — падзяліўся Сцяпашын.

Сцяпашын таксама падкрэсліў, што Сірыя заўсёды заставалася «фарпостам Расіі на Блізкім Усходзе».

У студзені Міністэрства адукацыі Сірыі прапаноўвала ўвесці расейскую мову ў якасці другой замежнай мовы. Меркавалася, што пачынаючы з восьмага класа вучні змогуць выбіраць паміж рускай і французскай мовамі. Акрамя таго, у Сірыі ўведзена абавязковае вывучэнне англійскай мовы з першага класа.

Заява прагучала на фоне прапановы Масквы аказаць дапамогу ў знішчэнні хімічнай зброі ў Сірыі. Зрэшты, сірыйскі міністр адукацыі Хазван Альваз заявіў, што новаўвядзенне абумоўлена патрэбамі адукацыйнага працэсу, а не палітычнымі меркаваннямі. Паводле яго слоў, у сірыйскіх школах змогуць пачаць выкладаць расейскую мову ўжо ў наступным навучальным годзе.

Раней у сірыйскіх школах ужо вялося выкладанне расейскай мовы нароўні з французскай і нямецкай. Аднак пасля гэтая практыка была спыненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?