У Горлаўцы вызваленыя з палону сепаратыстаў міліцыянты, «расстрэл» якіх 27 мая інсцэніраваў тэрарыст «Бес» — Ігар Безлер.

Пра гэта паведамляе Остров са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах і ў асяроддзі аднаго з міліцыянтаў.

Паводле інфармацыі крыніц, намеснік начальніка крымінальнай міліцыі Калінінскага раёна Горлаўкі Бабюк і начальнік крымінальнага вышуку гэтага ж раёна Крыкуноў вызваленыя сепаратыстамі чацвер раніцай.

У абодвух адабралі аўтамабілі, і абодва моцна збітыя.

Міліцыянтаў затрымалі 27 траўня і трымалі ў памяшканні горлаўскага АБАЗу. У гэты ж дзень быў інсцэніраваны расстрэл Бабюка і Крыкунова «за парушэнне прысягі ДНР».

Перад асабовым складам райаддзела былі выведзеныя два чалавекі з мяхамі на галовах, «камісар» Горлаўкі, былы начальнік ППС горада, Аляксандр Шульжэнка зачытаў загад аб расстрэле, а тэрарыст Безлер з яго людзьмі зрабілі стрэлы.

Гэта прымусіла начальніка горлаўскага гарадскога ўпраўлення міліцыі Крышчанку заявіць аб расстрэле афіцэраў. Але пазней высветлілася, што «расстрэл» вёўся халастымі патронамі.

Па неафіцыйнай інфармацыі, тэрарысты ўсё ж расстралялі двух чалавек, але не Бабюка і Крыкунова. Іх асобы невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?