За час чэмпіянату свету па хакеі (9—25 мая) мінскія гасцініцы атрымалі двухмесячную выручку, паведаміў начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў на прэс-канферэнцыі 29 мая.

Паводле яго слоў, дзякуючы падрыхтоўцы да турніру гасцінічная сфера сталіцы перажыла другое нараджэнне. У прыватнасці, нумарны фонд павялічыўся з 4.405 да 9.250 месцаў.

Новікаў адзначыў, што ацэнка мінскіх гасцініц на адным з найбуйнейшых сайтаў анлайн-браніравання склала 8,5 бала па 10-бальнай сістэме супраць 8,1 бала ў апошнія навагоднія святы і 7,8 — у леташнія майскія святы.

Кошт аднамясцовых нумароў падчас чэмпіянату склаў ад 33 да 363 долараў ЗША. Дзякуючы тарыфнаму пагадненню з гасцініцамі нумары падаражэлі ўсяго на 3%, у той час як у Стакгольме і Хельсінкі, дзе праходзілі два папярэднія чэмпіянаты свету, мінімальнае павышэнне тарыфаў склала 40%, адзначыў Новікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?