Тэрмін здачы ў эксплуатацыю гасцініцы «Кемпінскі» ў Мінску невядомы, паведаміў начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў на прэс-канферэнцыі 29 мая. «Прагноз — справа няўдзячная», — адзначыў ён.

фота Сяргея Гудзіліна, люты 2014 г.

фота Сяргея Гудзіліна, люты 2014 г.

Чакалася, што гасцініца, будаўніцтва якой пачалося ў 2010 годзе, будзе ўведзена ў эксплуатацыю да чэмпіянату свету па хакеі. Першапачатковы тэрмін заканчэння работ — 31 снежня 2013 года — быў перанесены на 1 мая 2014 года ўказам прэзідэнта № 86 ад 21 лютага гэтага года. Заказчыкам будаўніцтва з`яўляецца СТАА «Эліт Эстэйт» (заснавальнікі — беларускі «Трайпл» і маскоўская фірма «Сіці Эстэйт»). Дзеля гасцініцы была знесена першая беларуская электрастанцыя, пабудаваная ў ХІХ стагоддзі.

Як адзначыў Новікаў, з 42 праектаў будаўніцтва гасцініц да чэмпіянату свету «да фінішу» дабралася 14. Санкцыі за невыкананне тэрмінаў будавання гатэляў будуць прымяняцца ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі. «За два з паловай гады восем дагавораў скасавана ў аднабаковым парадку, у тым ліку з судовымі прэцэдэнтамі», — паведаміў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?