На працягу бліжэйшых 10-14 дзён «Банк ВТБ» (Расія) выдзеліць Беларусі крэдыт на адзін мільярд долараў ЗША. Пра гэта паведаміў журналістам 30 мая ў Мінску прадстаўнік Беларусі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас.

«Дасягнутая дамоўленасць з «ВТБ» аб прадастаўленні брыдж-крэдыту на суму $1 млрд. Сродкі будуць пералічаныя на працягу бліжэйшых 10-14 дзён», — сказаў Румас, удакладніўшы, што сродкі будуць залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў Беларусі.

Ён таксама паведаміў, што крэдыт, прадстаўлены Беларусі Банкам ВТБ (Расія) ў снежні 2013 года на суму $450 млн, будзе пралангіраваны да верасня 2014 года.

«Мы чакаем, што за гэты час (да верасня) завершацца ўсе неабходныя працэдуры для выдзялення Расіяй міждзяржаўнага крэдыту на два мільярды, за кошт якіх брыдж-крэдыты будуць пагашаныя», — паведаміў Сяргей Румас.

Пры гэтым ён удакладніў, што дакладныя тэрміны выдзялення двухмільярднага крэдыту пакуль невядомыя.

«Тэрміны залежаць не ад нас, а ад Расіі. Ім трэба прайсці неабходныя працэдуры, звязаныя з разглядам гэтых пытанняў у думе», — сказаў Сяргей Румас.

Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка пасля майскай сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным паведаміў, што Расія прадаставіць Беларусі крэдыт на $2 млрд. Беларускія ўлады прыцягваюць расейскі крэдыт на папаўненне золатавалютных рэзерваў, якія з пачатку года знізіліся амаль на 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?