У Мінску ў сувязі з правядзеннем кіназдымак і часовым абмежаваннем руху транспартных сродкаў па прасп. Незалежнасці ад вул. Энгельса да вул. Я.Купалы 31 мая ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту.

Аб гэтым паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Так, з 9.00 да 14.00 рух аўтобусаў маршруту нумар 100 арганізуецца без выканання прыпыначнага пункта «Ст. м. Кастрычніцкая».

З 14.00 да 20.00 рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў нумароў 100, 115Э арганізуецца па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Я.Купалы, прасп. Незалежнасці і далей па маршрутах без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў на зменяемым участку ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?