Урад Беларусі плануе ў бліжэйшы час скарэкціраваць падыходы да пераводу сацыяльнага жылля ў камерцыйнае, заявіў сёння віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента, адказваючы на пытанне дэпутата Валерыя Гайдукевіча.

«Калі мы сутыкнуліся з практычнымі пытаннямі, зразумелі, што нешта не дадумалі. Цяпер урад інтэнсіўна працуе над тым, каб была адпаведнасць цвярозаму розуму. У чэрвені прыйдзем да нейкага рашэння», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Валерый Гайдукевіч адзначыў, што ветэранам баявых дзеянняў у Афганістане і іншых ваенных канфліктаў у свой час было выдзелена сацыяльнае жыллё. У адпаведнасці з указам нумар 563 усё сацыяльнае жыллё пераходзіць у камерцыйнае. «Цяпер людзі, якія не могуць прыватызаваць жыллё, каб не плаціць арэндную плату, у абавязковым парадку павінны заключыць дагавор на камерцыйнае жыллё. Размова ідзе аб даволі вялікіх сумах», — сказаў дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?