Беларусь прапанавала ААТ "Газпрам" удзельнічаць у рэалізацыі інвестпраектаў на Бярозаўскай ДРЭС і ААТ "Гродна Азот". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, у час сустрэчы першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і старшыні праўлення ААТ "Газпрам" Аляксея Мілера 8 лістапада ў Маскве абмеркаваны прапановы беларускага боку па сумеснай рэалізацыі інвестыцыйнх праектаў у галіне энергетыкі і вытворчасці мінеральных угнаенняў.

У прыватнасці, размова ішла аб удзеле "Газпрама" ў будаўніцтве энергаблока магутнасцю 400-500 МВт на новай пляцоўцы Бярозаўскай ДРЭС, гадавая выпрацоўка якой складзе 3-3,5 млрд. кВт.гадз у год. Арыенціровачны кошт будаўніцтва новага энергаблока складзе $330 млн.

Абмяркоўвалася таксама пытанне ўдзелу расійскага боку ў праграме развіцця вытворчых магутнасцей ААТ "Гродна Азот". Агульная патрэбнасць у інвестыцыях для рэалізацыі гэтага праекта складзе каля $1080 млн.

На сустрэчы была пацверджана нязменнасць умоў кантракта на пастаўку газу ў 2007-2011 гадах, заключанага ААТ "Газпрам" і ААТ "Белтрансгаз" 31 снежня 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?