Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даў інтэрв'ю газеце «Прэсбол». Частка гутаркі датычылася якасцяў чыноўнікаў.

— У палітыцы і ў тым жа камсамоле павінны працаваць людзі, якія валодаюць лідарскімі якасцямі. Хай скажа нешта і недарэчы, але ж не дзеля кар'еры, у яго такі лад жыцця, і ён сабе здрадзіць не можа.

— Колькі ж вы такіх герояў сустракалі ў жыцці?

— Вельмі шмат. Вось у моладзевым руху працаваў Усевалад Янчэўскі - чалавек, які ўмеў генераваць ідэі і мог ўзначаліць той ці іншы напрамак работы.

А напрыклад, Мікалай Снапкоў — чалавек новай генерацыі. Можа, ён і атрымлівае заўвагі праз тое, што яго прапановы і ідэі не зусім камфортна кладуцца на матрыцу цяперашніх эканамічных асноў. Але яго разважанні прымушаюць думаць людзей, якія звыкліся працаваць у раней існуючых умовах.

— Верагодна, матрыца ў яго еўрапейская.

— Таму, напэўна, яшчэ не прыйшоў яго час, але калі-небудзь ён прыйдзе. У Мінфіне, здавалася б, гранічна кансерватыўнай структуры, у нас ёсць Максім Ермаловіч — намеснік міністра, і ўсе лічаць яго прагрэсіўным чалавекам. А вазьміце Сяргея Румаса. Такія людзі нашмат апярэджваюць сярэдні ўзровень і час, калі можна так сказаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?