Фракцыя ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага падрыхтавала законапраект аб акупацыі васьмі абласцей Украіны. Пра гэта паведамляецца на сайце партыі.

«Новая тэрыторыя пад назвай Новаросія падвяргаецца пастаяннаму ціску цяперашніх кіеўскіх уладаў, прамому і жорсткаму гвалту, бамбаванням і абстрэлам з усіх відаў гармат. Акрамя таго, магчымы захоп часткі тэрыторый гэтых двух абласцей (Луганскай і Данецкай) і ў цэлым ўсёй Новаросіі, васьмі тэрытарыяльных утварэнняў: Адэская, Херсонская, Нікалаеўская, Запарожская, Днепрапятроўская, Луганская, Данецкая і Харкаўская вобласці», -- гаворыцца ў паведамленні партыі.

У сувязі з гэтым, па іх словах, фракцыя ЛДПР мае намер у бліжэйшы час унесці праект закона аб «акупаваных тэрыторыях Расеі».

«Над усімі тэрыторыямі, дзе калі-небудзь развіваўся расейскі або савецкі сцяг, зноў павінен лунаць сцяг Расейскай дзяржавы, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе заўсёды жылі рускія, дзе ўсе землі асвоеныя імі, а гарады заснаваныя і пабудаваныя рускімі людзьмі. У першую чаргу, гэта восем абласцей, якія хочуць быць Новаросіяй і не жадаюць больш, каб Украіна мела да іх нейкае дачыненне. Будзем спадзявацца, што закон, калі ён будзе прыняты, паслужыць хутчэйшай дэакупацыі паўднёва-усходніх раёнаў Украіны, якія змогуць жыць ужо ў фармаце новай дзяржавы», — лічаць у фракцыі Жырыноўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0