Я поўны злосці і нянавісці. Навіны не даюць іх пазбавіцца, хаця я шчыра хачу. Вайна абвастрае — адносіны і пачуцці. Нянавісць вынішчае. Любоў будуе. Чалавецтва, я дагэтуль хачу цябе любіць…

Мы ў эфір дасылаем любоў
І яна нам вяртаецца рэхам
Горкім болем
ці радасным смехам
Злым марозам
ці кроплямі стрэхаў
Нам вяртаецца наша любоў

Мы ў эфір дасылаем любоў
І чакаем любві як фідбэку
Паратунку, адказу і лекаў
Ад сусвету і ад чалавека
Мы чакаем у адказ на любоў
Мы ў эфір дасылаем любоў

Мы транслюем яе па каналах
Па няпэўных, забытых і сталых
Па антэнах — жывых і сканалых
Мы ў эфіры з любоўю ізноў
Мы ў эфір дасылаем любоў

Як галоўную нашу праграму
Breaking news
і пра смерць тэлеграму
Ўздых апошні і першае «Мама»
У эфіры гучаць як любоў
Мы ў эфір дасылаем любоў

Каб гучала жыццё у эфіры
Нам адказваюць зоры і ліры
Нас засмоктваюць чорныя дзіры
Каб застацца ў нябыце вякоў
Мы ў эфір дасылаем любоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0