У Луганскай вобласці памежнікі пагранічнага аддзела «Дзьякава» без страт адбілі атаку ўзброеных тэрарыстаў.

Пра гэта паведаміў намеснік камандзіра батальёна «Азоў» Яраслаў Ганчар на сваёй старонцы ў Facebook.

«Абышлося! Ніхто не загінуў, трое параненых. Памежнікі прыбылі на БРДМах, якія падарыў ім мясцовы бізнэсовец, і сепаратысты адступілі, забраўшы з сабой мінамёты. На іншыя напрамкі, здаецца, таксама не пойдуць», — напісаў ён.

Як паведамлялася, учора ўдзень памежнікамі гэтага атрада быў прадухілены незаконны ўезд ва Украіну мікрааўтобуса з баевікамі. Усе яны былі затрыманыя. Ноччу тэрарысты пачалі штурм аддзелу памежнай службы «Дзьякава» Луганскага пагранатрада Дзяржпагранслужбы Украіны. Паводле інфармацыі Дзмітрыя Тымчука, у штурме ўдзельнічалі каля 80 баевікоў, яны былі ўзброеныя аўтаматамі, кулямётамі і ручнымі гранатамётамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?