Адміністратар Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк, якая знаходзіцца з візітам у Беларусі, намінавала паслом добрай волі ПРААН трохразовую чэмпіёнку Алімпіяды-2014 Дар'ю Домрачаву. Вядомая ва ўсім свеце беларуская біятланістка, прыме ўдзел у дзейнасці ПРААН у галіне папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод жыхароў Беларусі.

Дар'я Домрачава далучыцца да іншых паслоў добрай волі ПРААН, сярод якіх тэнісістка Марыя Шарапава, зоркі футболу Крышціяну Раналду, Зінедзін Зідан, японская актрыса Місако Кона і нарвежскі кронпрынц Хокан Магнус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?