Фота ІТАР-ТАСС/Аляксандр Колбасаў

Фота ІТАР-ТАСС/Аляксандр Колбасаў

МНС Расеі распачало буйнамаштабную выратавальную аперацыю ў Сібіры. Пра гэта паведаміў ІТАР-ТАСС кіраўнік МНС Уладзімір Пучкоў.

«У гэтых рэгіёнах (Хакасія, Тува, Рэспубліка Алтай і Алтайскі край) разгорнута буйнамаштабная выратавальная аперацыя», — сказаў міністр. Задзейнічаны авіяцыя, лодкі, а таксама спецыяльная тэхніка, абсталяванне і рыштунак для працы ў зонах падтапленняў. Разгорнутыя пункты часовага размяшчэння, дзе пацярпелых забяспечваюць усім неабходным.

На 9:45 (па Мінску) паведамлялася, што выратаваныя 334 чалавекі, у тым ліку амаль 120 дзяцей. Адзін чалавек загінуў. З дахаў дамоў знятыя больш за 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0