Бойку зладзілі гастарбайтэры з краін Сярэдняй Азіі на будпляцоўцы комплексу «Масква-Сіці». 450 яе ўдзельнікаў затрыманыя.

Следчае падраздзяленне УУС Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы ўзбудзіла крымінальную справу аб хуліганстве паводле факту групавой бойкі, якая адбылася 26 траўня. Крыніца ў праваахоўных органах сталіцы удакладніла, што гаворка ідзе аб масавай бойцы на будпляцоўцы комплексу «Масква-Сіці». Як распавялі ў прэс-службе паліцыі, «пад час правядзення аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў на тэрыторыі размешчанага ў гэтым раёне комплексу будынкаў супрацоўнікі паліцыі даставілі ў тэрытарыяльныя аддзелы паліцыі блізу 450 грамадзян дзяржаў блізкага замежжа».

Расейская паліцыя збіраецца праверыць удзельнікаў бойкі на дачыненне да ўчынення іншых злачынстваў і на выкананне працоўнага і міграцыйнага заканадаўства РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?