Падчас зачысткі ўкраінскімі вайскоўцамі данецкага аэрапорта быў забіты ветэран расійскага спецназа Сяргей Ждановіч.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Юрый Бутусаў.

«Як паведамляе расійскі часопіс «Спецназ», у баі за аэрапорт Данецка ўкраінскія войскі знішчылі аднаго з найбольш небяспечных тэрарыстаў «Данецкай народнай рэспублікі» — расійскага найміта Сяргея Ждановіча. Ждановіч — ветэран Афганістана і Чачні, які зусім нядаўна быў адным з інструктараў у Цэнтры спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі. Гэта элітная вайсковая частка. 19 мая Ждановіч прыбыў з расійскага Электрогорска ў Растоў-на-Доне, адтуль нелегальна перайшоў мяжу Ўкраіны. 26 траўня ў аэрапорце Ждановіча «накрыў» ўкраінскі спецназ», — напісаў Бутусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?