Як вядома, самаабвешчаныя ўлады Славянска ў чацвер сабралі дзяцей, каб вывезці іх з горада, пасадзілі ў аўтобусы, але праз ўкраінскія блокпасты яны не прайшлі.
Расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што аўтобусы з дзецьмі нібыта абстралялі ўкраінскія сілавікі.
Гэтую інфармацыю пазней абверг кіраўнік прэс-цэнтра АТА Уладзіслаў Селязнёў: «Чатыры вагоны з дзецьмі цягніком прыехалі ў Крым. Іх сустрэлі важатыя».
Паводле паведамлення Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па горадзе Севастопалі, дзяцей размясцілі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Радасць».
0
0
0
0
0
0