Некалькі дзён таму ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Заводскага раёна Мінска (вуліца Жылуновіча, 25) было знойдзена цела 50-гадовай мінчанкі з агнястрэльнымі раненнямі. Да забойства мае дачыненне яе 64-гадовы муж.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. Цела мужа было знойдзена таксама з агнястрэльным раненнем ў аўтамабілі, прыпаркаваным непадалёк.

З месца злачынства канфіскаваны пісталет.

Экспертыза дасць магчымасць устанавіць дакладныя прычыны смерці мужчыны і жанчыны.

Як адзначыла Юлія Ганчарова, матыў злачынства ляжыць у плоскасці сямейна-бытавых адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?