У Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя забіты крымінальны аўтарытэт, ураджэнец Гомеля, Аляксандр Цімашэнка (Бор-Цімашэнка) па мянушцы Цімоха. Забойства адбылося ў сяле Знаменскім.

Забойца быў з саўдзельнікам. Каля царквы двое невядомых два разы стрэлілі з пісталета ў сэрца Аляксандра Цімашэнкі і збеглі на матацыкле.

На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група.

СМІ паведамляюць, што Цімашэнка быў адным з найстарэйшых расійскіх «воров в законе».

У 1994 годзе, следам за сваім сябрам Вячаславам Іваньковым па мянушцы Слава Япончык, ён трапіў у ЗША. У Амерыцы Цімашэнка ажаніўся з грамадзянкай ЗША і ўзяў яе прозвішча Бор.

У канцы студзеня гэтага года Цімоха адрокся ад свайго звання. Адбылося гэта ў аддзеле паліцыі пасля таго, як яго затрымалі каля аднаго з рэстаранаў у Маскве. Тады ён яшчэ знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і не меў права ў начны час выходзіць з дому.

Фота сайта criminalnaya.ru.

Фота сайта criminalnaya.ru.

У маі 2011 года вядомы «вор в законе» Дзед Хасан (цяпер нябожчык) «каранаваў» адразу пецярых аўтарытэтаў, у ліку якіх быў і беларус Аляксандр Кушнераў, ён жа Саша Кушнер, якога «патрыярх» прызначыў «смотрящім» за Беларуссю. Супраць Кушнера выступалі ягоныя даўнія ворагі — «воры в законе « беларускага паходжання Цімоха і Галей.

Да каранацыі Кушнера злачынны свет Беларусі цалкам замыкаўся на Цімоху і Галея, але пасля канфлікту Кушнеру прыйшлося ствараць уласную «вертыкаль улады». Ён адразу ж пачаў расстаўляць сваіх «смотрящіх» у процівагу «цімохінскім» і «галееўскім». У апошні час у Беларусі на ўзроўні «смотрящіх» ішла вайна паміж стаўленікамі Галея/Цімохі і Кушнера, адзначаюць расійскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?