01.06.2014 / 01:25

Пасол ЗША ва Украіне: Эканоміка Крыма панясе велізарныя страты 3

Пасол ЗША ва Украіне Джэфры Пайет у інтэрв'ю ZN.UA паведаміў, што амерыканская кампанія ExxonMobil, якая выйграла тэндэр на распрацоўку Скіфскага ўчастка на ўкраінскім шэльфе Чорнага мора ў Крыме, адмовілася ад сваіх планаў з-за расейскай анексіі паўвострава.

На пытанне, якія перспектывы здабычы на чарнаморскім шэльфе ля берагоў Крыма, Пайет адказаў: «Нулявыя.

Злучаныя Штаты не прызнаюць незаконнай анексіі Крыма. З-за незаконнасці расійскага статусу ў Крыме, я думаю, вы наўрад ці ўбачыце дзе б там ні было на паўвостраве нейкія міжнародныя кампаніі… З-за расійскага ўварвання эканоміка Крыма панясе велізарныя страты. Вы ўжо бачыце гэта, напрыклад, у галіне турызму. Я думаю, гэта выявіцца і ў сферы інвестыцый».

На пытанне, які мог бы быць механізм вяртання Украінай Крыма, дыпламат заявіў: «Я не ведаю.

Але мы будзем актыўна падтрымліваць ўкраінскі ўрад у яго пошуку і выкарыстанні прававых механізмаў для дасягнення гэтай мэты».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Миша / Адказаць
01.06.2014 / 16:48
Ну кому, как не ему знать о бедственном положении крымчан.
0
путин проиграл. / Адказаць
01.06.2014 / 17:57
Да уж, о бедственном положении лучше известно "евразэснику", который совершил уголовное преступление, захватив Крым. Но Крым путиноидам ещё не только аукнется, но и откликнется...
0
Беларус / Адказаць
01.06.2014 / 23:23
Ён не проста пра гэта ведае, мішутка, ён яшчэ пра гэта гаворыць - у адрозненьне ад тваіх сародзічаў-троляў... ;-)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру