01.06.2014 / 10:16

Крым канчаткова перавялі на расійскія рублі 7

У крамах ад 1 чэрвеня павінны знікнуць падвойныя цэннікі, усе наяўныя і безнаяўныя разлікі павінны праводзіцца ў рублях, а ўкраінская грыўна атрымлівае статус «замежнай» валюты.

Змены адбыліся згодна з законам аб скарачэнні тэрміну хаджэнні грыўні ў Крыме, падпісаным прэзідэнтам Расіі Пуціным 27 мая.

Гэтым указам расейцы радыкальна паскорылі працэс адрыву паўвострава ад украінскай фінансавай сістэмы - раней планавалася выкарыстанне грыўні «нароўні з рублём « да 1 студзеня 2016 года.

Учора паведамлялася, што ў Сімферопалі з-за гэтага узніклі вялізныя чэргі - людзі спяшаліся атаварыць грыўні, паколькі многія атрымалі зарплату і сацвыплаты ва ўкраінскай валюце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ван Хельсiнг / Адказаць
01.06.2014 / 14:30
Шалёная палiтыка. Тут няма мэтазгоднасцi. Проста перадзел адносiн. Канчатковы. Выбары ва Украiне паспрыялi гэтаму - думкi новага кiраунiка дзяржавы прагучалi, - яны развеялi спадзевы у кiраунiцтва РФ.
0
Abarmot / Адказаць
01.06.2014 / 18:13
Путлеру по* на крымчан, зь імі будуць абыходзіцца, як са скацінай. Хутка Крым стане Беларусьсю №2.
0
Россия сделает Крым / Адказаць
01.06.2014 / 18:59
эталоном по лучшему уровню жизни в стране и развитию инфраструктуры уже хотя бы для того, чтобы через несколько лет никто не смог посетовать мол "В Украине-то лучше было". По-этому, хватит брызгать слюной и ядом - просто смиритесь, что стали свидетелями нердинарных соббытий.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру