Трох выпускнікоў збіў у цэнтры Гродна 18-гадовы хлопец, які атрымаў правы крыху больш за два месяцы таму, паведамілі ў ДАІ Гродна.

Паводле звестак ДАІ, некалькі груп вучняў выпускнога класа рухаліся па вуліцы Рабочай у напрамку набярэжнай ракі Нёман, а насустрач ім пад кіраваннем наваспечанага кіроўцы імчаўся «Нісан». «Аўтамабіль праехаў закругленне, але памыліўся з выбарам хуткасці на жвіровым пакрыцці і ўрэзаўся ў металічную агароджу, збіўшы адзінаццацікласнікаў», - сказалі ў ДАІ.

Хлопец і дзве дзяўчыны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?