«Трэба пераводзіць краіну на ваенныя рэйкі, але ці гатовы да гэтага Парашэнка, ці гатовая палітычная эліта? Я тут выкажу такую думку, што ім бы лідара кшталту Лукашэнкі цяпер, – мяркуе шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

– Я чаму гавару, што Украіне патрэбны новы Пілсудскі, ну паглядзіце на гэтых украінскіх сілавікоў цяперашніх. Міністр унутраных справаў штодзень нешта там піша ў «Facebook’у», нейкія там эмоцыі выказвае. Каб напісаць, трэба пару хвілінаў. У цябе што, ёсць лішнія пару хвілінаў у гэтай сітуацыі? Ды ты мусіш 24 гадзіны думаць, куды накіраваць зброю, а не ў «facebook’ах» пісаць».

Менавіта зброя патрэбная цяпер Украіне, а не грошы, якіх Еўрасаюз накіраваў ужо нямала. «Бо грошы могуць трапіць у рукі бандытаў». У плане ж ваеннай дапамогі Захаду «бракуе палітычнай волі, бо сёння на Захадзе шмат слабых лідараў. Абама ў войску не служыў, і Яцанюк з Турчынавым – таксама…».

З іншага боку, падкрэслівае Андрэй Дынько, увязванне ў ваенны канфлікт можа стаць пачаткам трэцяй сусветнай вайны, а гэта – «найгоршы варыянт, бо яна каменю на камені не пакіне ў нашым рэгіёне». «У гэтым сэнсе падыход Меркель, Абамы, якія прыдумалі слова «дээскалацыя», [можа быць апраўданы – belsat.eu]. Нам, якія прызвычаіліся да аўтарытарнай палітыкі, да дыктатарскай палітыкі, дзе людзі кулаком па стале стукаюць, не баяцца ўжываць сілу, гэта трошкі смешна. Там пруць грузавікі з чачэнцамі, а тут «дээскалацыя». Але з іншага боку, калі глядзець глабальна, ну, можа быць, і маюць рацыю?».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?