01.06.2014 / 21:19

БАТЭ пайшоў у адрыў 1

У нядзелю прайшлі тры матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўная падзея дня — перамога БАТЭ у гасцях над «Дняпром» — 1:0.

Гэта дазволіла барысаўскаму клубу, пасля ўчорашняе паразы мінскага «Дынама», адарвацца ад канкурэнтаў на пяць пунктаў.

БАТЭ — 25, Дынама Мінск — 20, Нафтан — 19, Шахцёр, Тарпеда-БелАЗ — 15, Гомель — 14, Нёман — 12, Мінск — 10, Слуцк, Белшына, Дняпро — 9, Дынама Брэст — 8.

0
Traven / Адказаць
02.06.2014 / 15:21
У Беларусі толькі БАТЭ імкнецца гуляць у эўрапейскі атакуючы футбол. Толькі ў БАТЭ гуляюць (або гулялі) сапраўды інтэлектуальныя футбалісты Радзівонаў, Радзькоў, Блізьнюк. Вось вам і вынік. А астатнія клюбы ніяк ня могуць пазбавіцца калгаснага закамплексаванага абарончага футболу з надзеяй на вырываньне нічыіх. Прыклад: Дінамо Чыжа.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру