«Лос-Анджэлес Кінгз» перамог у сёмым матчы фіналу Заходняй канферэнцыі мінулагодняга ўладальніка Кубка Стэнлі «Чыкага» з лікам 5:4 (авертайм) і выйграў у серыю з лікам 4:3.

Такім чынам у фінале згуляюць «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» і «Лос-Анджэлес Кінгз». Першыя дзве гульні пройдуць у Лос-Анджэласе 4 і 7 чэрвеня.

9 і 11 чэрвеня каманды згуляюць у Нью-Ёрку. Серыя ідзе да чатырох перамогаў.

«Лос-Анджэлес» — уладальнік Кубка Стэнлі ў 2012 г. «Рэйнджэрсы» валодалі трафеем чатыры разы, апошні раз у 1993 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0