Батальён «Усход» — узброенае фарміраванне на службе тэрарыстычнай ДНР — складаецца з асецін, каўказцаў, якія прайшлі вайну 2008 года, а таксама супрацоўнікаў украінскай «Альфы», «Беркута», спецыялістаў, трэнераў і мясцовага насельніцтва.

Пра гэта заявіў адзін з журналістаў, якія пабывалі на вучэбнай базе батальёна, дзе баевікі праходзяць падрыхтоўку.

Паводле яго слоў, камандзірам батальёна «Усход», або яго заснавальнікам, з'яўляецца асецінец Алег, па мянушцы Мамай. Сярод яго падначаленых ёсць экс-камандзір данецкай «Альфы», які «працаваў падчас зачысткі Майдану».

Таксама сярод байцоў батальёна нашмат больш мясцовага насельніцтва, чым можна было чакаць, адзначае журналіст.

«Мясцовых значна больш,тут ёсць украінскія альфаўцы, беркутаўцы, спецыялісты і трэнеры. Асеціны, каўказцы. Усе прайшлі вайну 2008 года. Чачэнцаў было 50, але амаль усе загінулі ў аэрапорце», — паведаміў журналіст.

Таксама, па яго словах, з 34 целаў загінулых, перададзеных у РФ, большасць — чачэнцы: «І гэта не ўсё, гавораць, з 50 толькі 7 у жывых засталося».

Батальён «Усход» з цяжкім узбраеннем праводзіць навучанне за межамі Данецка. Фота @maxavdeev

Батальён «Усход» з цяжкім узбраеннем праводзіць навучанне за межамі Данецка. Фота @maxavdeev

 Фота @ysfsymn

 Фота @ysfsymn

Асецінскія добраахвотнікі батальёна «Усход» адпачываюць побач з сепаратыстамі ў трэніровачным лагеры пад Данецкам. Фота @ysfsymn

Асецінскія добраахвотнікі батальёна «Усход» адпачываюць побач з сепаратыстамі ў трэніровачным лагеры пад Данецкам. Фота @ysfsymn

 Фота @ysfsymn

 Фота @ysfsymn

Фота @maximdondyuk

Фота @maximdondyuk

Таксама ён дадаў: «Іншы дадаў, што сказаў сваім — з'ехаў працаваць у Пяцігорск».

 Фота @ ysfsymn

Фота @ ysfsymn

Фота @ ysfsymn

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0