На цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі зарэгістравалася 105 тыс. 669 абітурыентаў (у 2013 годзе — больш чым 117 тыс. абітурыентаў, а здавалі ЦТ 113 тыс.).

Аб гэтым паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. 

Рэгістрацыя на ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні завяршылася 1 чэрвеня.

Самым масавым прадметам ЦТ сёлета стала руская мова, якую плануюць здаваць больш чым 78 тыс. абітурыентаў, матэматыку — 65 тыс., беларускую мову — 26 тыс. На тэставанне па фізіцы зарэгістравалася крыху больш чым 30 тыс. абітурыентаў, англійскай мове — 19 тыс., біялогіі — 21 тыс.

Гісторыю Беларусі плануюць здаваць 17 тыс., хімію — 13 тыс., грамадазнаўства — 10 тыс. На нямецкую мову падалі заяўкі крыху больш чым 3 тыс. абітурыентаў, на сусветную гісторыю найноўшага часу — крыху больш чым 1 тыс., на геаграфію — больш за 1,6 тыс., на французскую мову — 763, на іспанскую мову — 196. 

Іспыты па беларускай мове пройдуць 14 чэрвеня; 15 чэрвеня абітурыенты здадуць рускую мову; 17 чэрвеня — грамадазнаўства; 19 чэрвеня — біялогію; 20 чэрвеня — матэматыку; 22 чэрвеня — гісторыю Беларусі; 23 чэрвеня — хімію; 24 чэрвеня — фізіку; 25 чэрвеня — сусветную гісторыю найноўшага часу; 27 чэрвеня — замежныя мовы; 28 чэрвеня — геаграфію. Усе іспыты пачынаюцца ў 11.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?