Былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн адправіў афіцыйны запыт уладам Бразіліі аб прадастаўленні яму прытулку Пра гэта ў панядзелак, 2 чэрвеня, паведамляе Agence France-Press.

У інтэрв'ю бразільскаму тэлеканалу Globo Сноўдэн распавёў, што гатовы пераехаць з Расіі ў Бразілію, калі будзе магчымасць. «Тэрмін прадастаўлення мне прытулку тут заканчваецца ў пачатку жніўня. Калі Бразілія прапануе мне прытулак, то я з радасцю вазьму гэтую прапанову», — сказаў ён.

Сноўдэн дадаў, што «ніколі не збіраўся адправіцца жыць у Расію», а «ляцеў у Лацінскую Амерыку, у Эквадор», але перапыніў падарожжа, бо яго пашпарт анулявалі амерыканскія ўлады.

Ён таксама запэўніў, што ніколі не прапаноўваў перадаць сакрэтныя дакументы ў абмен на прадастаўленне прытулку ў якой бы там ні было краіне.

МЗС Бразіліі сцвярджае, што пакуль не атрымаў афіцыйнага запыту ад былога супрацоўніка ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бяспекі, адзначае AFP.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?