У цэнтры Вільні адбылася сур'ёзная аварыя, у выніку якой грузавік зваліўся з моста.

Аварыя адбылася ў 12.15 на мосце ля Педагагічнага ўніверсітэта. Грузавік урэзаўся ў аўтамабіль з уключанымі аварыйнымі сігналамі, побач з якім быў пастаўлены аварыйны знак.

Ушчэнт разбітая Kia засталася на мосце, а грузавік, гружаны будаўнічымі матэрыяламі, упаў на вуліцу Гаштаўта на багажнік іншага аўтамабіля.

Людзі, чакаючы хуткую, самастойна спрабавалі выцягнуць кіроўцу з Kia. Дарожнікі пачалі выцягваць кіроўцу з грузавіка. Ім на дапамогу прыбылі пажарныя, паліцэйскія і хуткая.

Абодва кіроўцы жывыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?