У Варшаве 4 чэрвеня пройдзе сустрэча кіраўнікоў краін Балтыі і Цэнтральнай Еўропы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам у рамках святкавання 25- годдзя Польскага руху за свабоду.

На мерапрыемства запрошаны кіраўнікі краін ЕС — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Славеніі, Харватыі, Балгарыі, Германіі, Аўстрыі, Украіны і Венгрыі, прэм'ер Канады, кароль Бельгіі, Вялікі князь Люксембурга.

На сустрэчы з Баракам Абамам кіраўнікі краін Балтыі і Цэнтральнай Еўропы абмяркуюць магчымасці ўмацавання бяспекі ў рэгіёне і важнасць прысутнасці ЗША ў Еўропе, меры адзінага адказу на пагрозы з боку Расіі.

Кіраўнікі краін таксама будуць гаварыць аб супрацоўніцтве ў вырашэнні энергетычнай, эканамічнай, інфармацыйнай і кібернетычнай бяспекі.

На сустрэчы будзе прысутнічаць прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

25 гадоў таму, 4 чэрвеня 1989 года ў Польшчы адбыліся першыя свабодныя выбары ў парламент і Сенат, на якіх перамогу атрымаў рух «Салідарнасць». Гэта быў першы некамуністычны ўрад у гэтай частцы Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?