11 лістапада прыкладна каля дзевяці гадзінаў вечара ў самым цэнтры Віцебска над Васкрасенскай царквой  залунаў бел‑чырвона‑белы сцяг. Гэта легендарны Мірон павіншаваў месцічаў з маючым адбыцца днём народзінаў выдатнай беларускай патрыёткі Эміліі Плятэр.

Вось што гаворыць адзін са старэйшых віцебскіх дэмакратаў Барыс Хамайда:

— Я б хацеў нагадаць, што 13 лістапада нарадзілася беларуская Жанна Д’Арк — Эмілія Плятэр. І мне стала вядома з крыніц, вартых даверу, што з’явіўся сцяг на будоўлі Васкрасенскай царквы, каля Ратушы. Да сцяга прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам: «Да народзінаў вельмі шаноўнай Яе Светласці графіні Эміліі Плятэр — беларускай Жаны Д’Арк. Усе рыцары Вялікага княства Літоўскага — Беларусі схіляюць перад ёю свае галовы. З вялікай павагай, Мірон».

Паводле: Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Глядзі яшчэ:
Пра Эмілію Плятэр на Беларускай Вікіпэдыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0