02.06.2014 / 14:58

Лукашэнка гэтым летам хацеў бы пабываць на мяжы 6

Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня прыняў з дакладам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леаніда Мальцава.

На сустрэчы таксама прысутнічаў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Мяжуеў.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці маюцца якія-небудзь праблемы ў дзейнасці пагранведамства, якія патрабуюць прыняцця рашэння на ўзроўні прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтым летам хацеў бы пабываць на мяжы, каб асабіста азнаёміцца з выкананнем раней дадзеных даручэнняў.

Лукашэнка заявіў, што ў прыватнасці мае намер азнаёміцца з развіццём турыстычнага патэнцыялу беларускіх выспаў на рацэ Заходні Буг. «Гэта вельмі цікава для людзей. З пункту гледжання патрыятычнага, ваенна -патрыятычнага выхавання для нас гэта вельмі важна», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што тры гады таму старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар абяцаў прывесці ў парадак адпаведныя тэрыторыі і катакомбы, руіны, арганізаваць турыстычныя сцежкі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, тыя месцы таксама можна было б задзейнічаць для кіназдымак.

«Там з задавальненнем будуць здымаць фільмы, бо лепшага месца для натуральных здымак не знойдзеш», - адзначыў ён.

0
Элвис / Адказаць
02.06.2014 / 17:32
Приведите в порядок руины. Граждане, покупайте билеты на вход в Провал! Членам профсоюза по 10 копеек! (с)
0
Ну правільна, / Адказаць
02.06.2014 / 17:56
са свінямі парадак навёў, цяпер можна і кіном заняцца. Можна дажа пра героя-атца.
0
Кнехт / Адказаць
02.06.2014 / 18:23
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтым летам хацеў бы пабываць на мяжы === "Кіраўнік дзяржавы", насамрэч, хацеў бы пабываць за мяжою, але яго туды не пускаюць. Вось ён і круціцца ля мяжы ... "калідор" намячае на выпадак, калі Пуцін кінецца "вызваляць рускамоўных" у Беларусі - бо які з яго "рускамоўны"!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру