02.06.2014 / 15:14

На аўторак прагназуюць залевы, МНС раіць перапаркаваць машыны з нізінаў 2

У Мінску 3 чэрвеня зноў чакаецца непагадзь: навальніца, залевы, град, шквалісты вецер.

Непагадзь у Мінску, tut.by

«Мы рэкамендуем грамадзянам без неабходнасці не выходзіць з дома, а аўтаўладальнікам — перапаркаваць прыпаркаваныя ў нізінах машыны», — паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

МНС таксама рэкамендуе грамадзянам не хавацца ад непагадзі ў падземных пераходах, пад дрэвамі і навесамі прыпыначных пунктаў, не стаяць паблізу рэкламных шчытоў і іншых канструкцый, якія могуць паваліцца.

0
) / Адказаць
02.06.2014 / 18:26
Кто-то хорошо заработал на тотализаторе.
0
Сашко Чорны / Адказаць
02.06.2014 / 22:42
Хватит истерикоз нагнетать!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру