02.06.2014 / 15:52

Прэс-службу Лукашэнкі ўзначаліў Андрэй Папоў 3

Ураджэнец Брэста, выпускнік Лінгвістычнага, ён зрабіў кар'еру ў МЗС.

Новым кіраўніком прэс-службы прэзідэнта Беларусі прызначаны Андрэй Папоў, паведамілі БелаПАН у прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

Сяргей Пелюшкевіч, які кіраваў прэс-службай прэзідэнта з лютага 2013 года, перайшоў на пасаду намесніка галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия». 

Каментуючы прычыну змены працоўнага месца, ён растлумачыў: «Вельмі цягнула ў журналістыку, захацелася вярнуцца». (Раней Пелюшкевіч працаваў на Першым канале Беларускага радыё.) Гаворачы пра вопыт працы ў прэс-службе прэзідэнта, Пелюшкевіч зазначыў, што гэта была «вельмі цікавая, адказная і сур'ёзная школа жыцця», а таксама што яму пашанцавала працаваць «з цудоўным калектывам». 

Ураджэнец Брэста, выпускнік Лінгвістычнага, ён зрабіў кар'еру ў МЗС. Андрэй Папоў з 1996 года працаваў у сістэме Міністэрства замежных спраў Беларусі.

З лютага 2006 года па красавік 2010-га займаў пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС. З красавіка 2010 года па май 2014-га Папоў працаваў намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

0
ой! / Адказаць
02.06.2014 / 17:00
Шкада, што не Алег.
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
02.06.2014 / 17:30
які Алег? Трусаў?!
0
ня шкодзiць / Адказаць
02.06.2014 / 18:02
Пелюшкевичу стоило должности фото Лукашенко с ампутированным пальцем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру